Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм'ер Альбаніі абвінаваціў апазыцыю ў спробе дзяржаўнага перавароту


Прэм’ер-міністар Альбаніі Салі Бярыша абвінаваціў апазыцыю ў спробе дзяржаўнага перавароту пасьля таго, як у пятніцу ў сутычках з паліцыяй ў Тыране загінулі тры ўдзельнікі антыўрадавай дэманстрацыі. Бярыша заявіў альбанскім СМІ, што лідэр апазыцыйнай Сацыялістычнай партыі, мэр Тыраны Эдзі Рама “зьбіраўся гвалтоўным шляхам захапіць уладу, мяркуючы, што наступныя падзеі ў Альбаніі будуць разьвівацца паводле туніскага сцэнару”. Лідэр апазыцыі адрынуў гэтыя абвінавачваньні.

Эўрапейскі Зьвяз і ЗША выказалі занепакоенасьць у зьвязку з гібельлю ў сталіцы Альбаніі Тыране трох маніфэстантаў.
XS
SM
MD
LG