Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністэрства замежных спраў Латвіі зважаючы на рэкамэндацыі Эўрапейскага зьвязу ўвяло спрошчаны візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі.

Пра гэта парталу Delfi паведамілі ў прэс-службе МЗС Латвіі.

Гэтае рашэньне будзе "садзейнічаць чалавечым кантактам і ўмацаваньню грамадзкіх і дэмакратычных інстытутаў".

Ужо з панядзелка беларусам пры афармленьні доўгатэрміновай візы не давядзецца плаціць за гэта дзяржаўную пошліну.

Аналягічнае рашэньне прынялі і некаторыя іншыя краіны ЭЗ. Адначасова разглядаецца магчымасьць забараніць кіраўніцтву Беларусі ўезд у эўрапейскія краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG