Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых на плошчы ўдзельнікаў "акцыі маўчаньня" выпусьцілі


Затрыманыя падчас "акцыі маўчаньня", якая адбылася 21 студзеня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы, былі выпушчаныя з пастарунку ўначы.

Паводле сайту spring96.org у Цэнтральны РУУС былі дастаўлены васьмёра чалавек. Гэта Ўладзімер Каракін (грамадзянін Украіны), Дзьмітрый Гайшун, Дзьмітрый Карамалікаў, Андрэй Абразцоў, Максім Гайкоў, Сяргей Недасейкін, Максім Вінярскі, Яраслаў Ліхачэўскі.

Паводле праваабаронцаў, частка зь іх, у тым ліку Максім Вінярскі, былі адпушчаныя на волю прыкладна апоўначы.

Амапаўцы, якія ўдзельнічалі ў затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы, паводзілі сябе груба, абражалі і выкарыстоўвалі фізычную сілу. Праваабаронцы таксама адзначаюць, што палова затрыманых правяла ў больш за прадугледжаныя працэсуальна-выканаўчым кодэксам тры гадзіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG