Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: забітыя 10 баевікоў


На ўсходзе Аўганістану ў правінцыі Хост у часе бою з аўганскімі войскамі і сіламі НАТО загінулі 10 баевікоў і адзін цывільны жыхар. Яшчэ 12 баевікоў былі арыштаваныя.

Мясцовыя ўлады паведамілі, што бой, які доўжыўся некалькі гадзінаў, пачаўся сёньня раніцай пасьля таго, як баевікі выпусьцілі ракету па тэрыторыі, дзе знаходзілася група аўганскіх войскаў і вайскоўцаў НАТО, якія рыхтаваліся да патруляваньня.
XS
SM
MD
LG