Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Альбаніі: ніхто не захопіць уладу гвалтам


Прэм’ер-міністар Альбаніі Салі Берыша заявіў, што ў ягонай краіне падзеі ня будуць разьвівацца паводле туніскага сцэнару. Ён падкрэсьліў, што ніхто ня зможа захапіць уладу гвалтоўным шляхам.

Тысячы дэманстрантаў ў пятніцу на заклік апазыцыйнай Сацыялістычнай партыі выступілі за адстаўку ўраду, які яны абвінавацілі ў карупцыі. Дэманстрацыя перарасла ў сутычку з паліцыяй, якая выкарыстала вадамёты, сьлезацечны газ, страляла ў паветра, каб спыніць дэманстрантаў, якія яе закідвалі камянямі. Ці стралялі менавіта паліцыянты ў трох загінулых, невядома.

Эўрапейскі Зьвяз і ЗША выказалі занепакоенасьць у зьвязку з гібельлю ў сталіцы Альбаніі Тыране трох маніфэстантаў. У сумеснай заяве дыпляматычных прадстаўніцтваў ЭЗ і ЗША, а таксама місіі АБСЭ ў Альбаніі ўтрымліваецца заклік да ўладаў і арганізатараў дэманстрацыяў да кампрамісу.
XS
SM
MD
LG