Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ху Цьзіньтао завяршыў візыт у ЗША


Старшыня КНР Ху Цьзіньтао завяршыў чатырохдзённы дзяржаўны візыт у ЗША. У часе першага амаль за 30 гадоў візыту такога ўзроўню кітайскі лідэр правёў у Вашынгтоне перамовы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, сустрэўся з кіраўніцтвам Кангрэсу, буйнымі бізнэсоўцамі. Абмяркоўваліся эканамічнае супрацоўніцтва, міжнародныя праблемы, улучна з сытуацыяй на Карэйскай паўвысьпе.

Амэрыканскі бок выказваў занепакоенасьць з правамі чалавека ў Кітаі. Ху Цьзіньтао ў сваю чаргу заклікаў Вашынгтон паважаць сувэрэнітэт КНР над Тайванем і Тыбэтам. Кітайскі лідэр заявіў, што КНР не зьяўляецца пагрозай для ЗША і не імкнецца да панаваньня ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG