Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Прыкладна 8 чалавек затрымалі падчас акцыі маўчаньня на знак салідарнасьці з палітзьняволенымі, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы а 20-й гадзіне.

Яшчэ да пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы да Палацу прафсаюзаў пад’ехаў аўтобус з супрацоўнікамі спэцслужбаў. А восьмай вечара на плошчу сталі падыходзіць людзі, запальваць сьвечкі. Моладзевы актывіст Максім Вінярскі прыйшоў з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і заявіў, што днём на Канстытуцыі прысягаў Аляксандар Лукашэнка, які фактычна ўзурпаваў уладу ў краіне. Актывіста тут жа схапілі і пацягнулі ў аўтобус. Затрымалі і хлопца з завязанымі ротам, які прыйшоў на плошчу на мыліцах. Усяго, паводле журналістаў, было затрымана каля 8 чалавек.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG