Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс вызваліў "усіх палітзьняволеных"


Часовы ўрад Тунісу заявіў аб вызваленьні ўсіх палітычных зьняволеных, якія патрапілі ў турму ў часе кіраваньня зрынутага прэзыдэнта Бэн Алі. Пра гэта заявіў францускаму грамадзкаму радыё міністар рэгіянальнага разьвіцьця Тунісу Ахмэд Наджыб Чэбі.

У чацьвер новы ўрад Тунісу паабяцаў прызнаць забароненыя палітычныя арганізацыі, у тым ліку ісламісцкія, і амніставаць усіх палітычных зьняволеных.

У пятніцу ў Тунісе пачаўся трохдзённая жалоба па забітых у ходзе пратэстаў, якія прывялі да зьвяржэньня Бэн Алі.
XS
SM
MD
LG