Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэсты ў Альбаніі: 2 забітых


У Альбаніі прынамсі 2 чалавекі былі застрэленыя ў сталіцы краіны Тыране падчас сутыкненьняў паміж паліцыяй і прыхільнікамі апазыцыйнай Сацыялістычнай партыі.

Паліцыя сьцьвярджае, што была вымушана распачаць стральбу ў якасьці папярэджаньня, пасьля таго, як супраць дэманстрантаў, што сабраліся перад офісам прэм'ер-міністра Салі Бэрыша, былі ўжытыя вадамёты і сьлезацечны газ. Пакуль невядома, ці сталі забітыя ахвярамі паліцэйскіх стрэлаў.

Раней частка з прыблізна 20 тысяч дэманстрантаў, якія сабраліся з патрабаваньнем адстаўкі ўраду, пачалі закідваць паліцэйскі кардон палкамі ды камянямі, пераварочваць і падпальваць паліцэйскія машыны.
XS
SM
MD
LG