Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту ля беларускай амбасады ў Вільні



У дзень інаўгурацыі прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Вільні ля будынка амбасады Беларусі прайшла акцыя пратэсту, удзельнікі якой скандавалі "Сыходзь", "Нам не патрэбны такі прэзыдэнт".

У акцыі, праведзенай праваабарончай арганізацыяй Belarus Watch, прынялі ўдзел блізу 20 чалавек. Яны таксама патрабавалі вызваленьня зьняволеных.

Да будынка амбасады прыйшлі прадстаўнікі розных апазыцыйных рухаў і партый, сябры выбарчых штабоў кандыдатаў, якія знаходзяцца цяпер у зьняволеньні. У руках у прысутных былі партрэты экс-кандыдатаў і іншых палітвязьняў. Удзельнікі акцыі падзяліліся на невялікія групы.

“Мы, беларусы, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, ня можам заставацца абыякавымі. Мы абсалютна сьвядома заяўляем: нам такі прэзыдэнт не патрэбны”, – заявілі ўдзельнікі акцыі.

Мэта акцыі, паводле яе арганізатараў - прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці, а таксама маральна падтрымаць зьняволеных, якія знаходзяцца ў дадзены момант пад сьледзтвам у КДБ, паведамляе DELFI.

Фота: delfi.lt













Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG