Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зімовай сэсіі ПАРЭ прапанавана правесьці дэбаты па сытуацыі ў Беларусі


Канстанцін Касачоў
Канстанцін Касачоў
На зімовай сэсіі, якая адкрываецца ў панядзелак у Страсбуры, плянуецца абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі і шэраг іншых важных пытаньняў, па якіх чакаецца вельмі няпростая дыскусія, лічыць кіраўнік расейскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, старшыня камітэту расейскай Дзярждумы на міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

«Чакаецца, што сэсія Асамблеі будзе досыць гучная і эмацыйная. Ужо ўнесена прапанова правесьці дэбаты па сытуацыі ў Беларусі», — цытуе Касачова Інтэрфакс.

У той жа час расейскі прадстаўнік адзначыў, што абмеркаваньне гэтага пытаньня пройдзе, хутчэй за ўсё, «у межах бягучых дэбатаў, што не прадугледжвае прыняцьця канкрэтнай рэзалюцыі». Як патлумачыў спадар Касачоў, ягоны прагноз грунтуецца на тым, што на красавіцкай сэсіі ПАРЭ плянуецца заслухаць даклад аб становішчы ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG