Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сэрбіі асуджаныя ваенныя злачынцы


Суд у Сэрбіі прызнаў вінаватымі дзевяць этнічных альбанцаў у забойстве як найменей 32-х цывільных жыхароў у 1999 годзе пасьля заканчэньня вайны ў Косаве.

Паводле заключэньня суду, былі забітыя 32 чалавекі і яшчэ як найменей 35 чалавек лічацца зьніклымі без вестак. У іх ліку -- сэрбы, цыганы і людзі іншых нацыянальнасьцяў, усе забітыя і зьніклыя не зьяўляліся альбанцамі.

Суд прысудзіў вінаватых у забойствах да розных тэрмінаў зьняволеньня, ад 8 да 15 гадоў.
XS
SM
MD
LG