Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр прызнаўся што яго папярэджвалі наконт вйны ў Іраку


Былы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр сёньня
паведаміў, што ён абяцаў падтрымку ваеннай апэрацыі ў Іраку супраць Садама Хусэйна ня гледзячы на тое, што існавалі афіцыйныя юрыдычныя сумненьні ў яе неабходнасьці.

Блэр другі раз сёньня адказаў на пытаньні незалежнай камісіі па расьсьледаваньні адносна ўдзелу Вялікай Брытаніі ў вайне ў Іраку.

У пісьмовым адказе Блэр паведаміў, што не зьвярнуў увагу на параду юрыстаў, адносна таго, што напад на Ірак можа быць незаконным без другой рэзалюцыі ААН, паколькі гэтая парада была “умоўнай”.

Летась, адказваючы на пытаньні чальцоў камісіі, былы прэм’ер заявіў, што не шкадуе аб рашэньні накіраваць войскі ў Ірак, паколькі ірацкі дыктатар быў пагрозай для усяго сьвету.
XS
SM
MD
LG