Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары Эўразьвязу: ад'езд зь Менску адлюстроўвае пазыцыю ЭЗ


Акрэдытаваныя ў Беларусі амбасадары краін Эўразьвязу заяўляюць, што іх візыт у Вільню падчас інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі сьведчыць пра пазыцыю ЭЗ.

"Усе краіны, якія прызнаюць агульныя каштоўнасьці, занепакоеныя тым, што трагічныя падзеі адбываюцца ў суседніх, сяброўскіх дзяржавах. І цяпер прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу дзяржаў ЭЗ і Эўракамісіі, акрэдытаваныя ў Менску, прыехалі сюды на запрашэньне Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, пацьвярджаючы пазыцыю ЭЗ", — заявіў Золтан Бач, часовы павераны Вугоршчыны, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ.

Бач зрабіў сваю заяву пасьля сустрэчы зь сябрамі камітэту замежных спраў літоўскага Сэйму.

Старшыня камітэту сэйму Эмануэліс Зінгерыс падкрэсьліў, што ЭЗ ня можа маўчаць, калі побач зь яго межамі ўсталёўваецца рэжым дыктатуры.

"Амбасадары ЭЗ выказалі сваю пазыцыю што да трагічнай сытуацыі з правамі чалавека ў суседняй Беларусі. На жаль, побач з нашымі межамі ўсталёўваецца рэжым дыктатуры, і кіраўніцтва краіны, пасьля лукашэнкаўскай "перабудовы", якая доўжылася некалькі месяцаў, павярнула ў напрамку масавых рэпрэсіяў", — заявіў Зінгерыс.

21 студзеня ў Літву зь Беларусі прыехалі 12 кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў краін Эўразьвязу: Ірляндыі, Італіі, Эстоніі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Швэцыі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Літвы, а таксама прадстаўнік Эўракамісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG