Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краін Эўразьвязу, акрэдытаваныя ў Менску, знаходзяцца ў Вільні.

Літву наведваюць кіраўнікі 12 дыпляматычных прадстаўніцтваў, а таксама павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі, паведамляе МЗС Літвы.

Паводле зьвестак Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, у Вільні знаходзяцца амбасадары Ірляндыі, Італіі, Эстоніі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Фінляндыі, Швэцыі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Літвы і прадстаўнік Эўракамісіі.

Дыпляматы наведаюць ЭГУ, Дом правоў чалавека, Літоўскае радыё і тэлебачаньне, сустрэнуцца зь сябрамі камітэту Сэйму па замежных справах.

Амбасадары і прадстаўнік Эўракамісіі абмяркуюць з кіраўніцтвам МЗС Літвы сытуацыю ў Беларусі і праграму старшынёўства Літвы ў АБСЭ, паведамляе Delfi.
XS
SM
MD
LG