Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Стамбуле абмяркоўваецца іранская ядзерная праграма


Новы раўнд перамоваў аб іранскай ядзернай праграме пачаўся ў сталіцы Турэччыны Стамбуле.

Перамовы праводзяць прадстаўнікі Ірану і шасьці вядучых дзржаваў сьвету.

Іранскую дэлегацыю ачольвае кіраўнік ядзернага ведамстыв Ірану аід Джалілі. Дэлегацыяй шасьці дзяржаваў кіруе высокая прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

Паводле прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Марка Тонэра, ЗША “не чакаюць якога-небудзь значнага прарыву” ад перамоваў у Стамбуле. Аднак ён дадаў, што амэрыканскія прадстаўнікі хацелі б абмеркаваць прапановы Ірану абмяняць нізкаўзбагачаны уран на паліва для дасьледніцкага ядзернага рэактару ў Тэгеране.

Папярэдні раўнд перамоваў прайшоў у сьнежні ў Жэнэве і, паводле аналітыкаў, не меў значных вынікаў.

Захад асьцерагаецца, што Іран патаемна спрабуе распрацаваць ядзерную зброю. Тэгеран адхіляе абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG