Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тоні Блэр ізноў адкажа на пытаньні пра вайну ў Іраку


Былы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр сёньня адказвае на пытаньні незалежнай камісіі па расьсьледаваньні адносна ўдзелу Вялікай Брытаніі ў вайне ў Іраку.

Блэр выступае перад гэтай камісіяй другі раз.

Летась, адказваючы на пытаньні чальцоў камісіі, былы прэм’ер заявіў, што не шкадуе аб рашэньні накіраваць войскі ў Ірак, і адхіліў абвінавачаньні ў тым, што наўмысна дэзінфармаваў грамадзкасьць адносна наяўнасьці ірацкай зброі масавага зьнішчэньня.

Цяперашні выклік Блэра на паседжаньні камісіі зьвязаны з тым, што яго адказы не супалі з дадзенымі іншых сьведак. Праціўнікі вайны заявілі, што арганізуюць дэмакратыю каля будынку ў цэнтры Лёндана, дзе праходзіць паседжаньне камісіі.
XS
SM
MD
LG