Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзя Фядыніча дапытваюць


Генадзь Фядыніч

Генадзь Фядыніч

Раніцай 21-га студзеня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным забралі з дому на допыт старшыню незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча.

Генадзь Фядыніч сказаў, што яго дапытваюць як сьведку ў справе аб падзеях 19 сьнежня.

Пазьней сайт прафсаюзнага руху Беларусі паведаміў, што Фядыніча даставілі ў сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму па вуліцы Сапэраў, 7.

14 студзеня ў офісе прафсаюзу РЭП супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Яны забралі дакумэнты, усе кампутары і электронныя носьбіты інфармацыі.
XS
SM
MD
LG