Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да пакараньня 9 суткамі адміністрацыйнага зьняволеньня прыгаварыў сёньня суд Маскоўскага раёну Менску актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўсевалада Шашарына.

Пра гэта "Свабодзе" паведаміла намесьніца старшыні выканкаму АГП Аксана Крышчановіч:

"Афіцыйная фармулёўка рашэньня суду нам невядомая. На наша пытаньне пра гэта прагучаў адказ: "Вы ня ўдзельнікі працэсу, і таму нічога паведамляць вам ня будзем".

Усевалада Шашарына двойчы выклікалі на допыт у КДБ у сувязі з падзеямі 19 сьнежня, апошні раз — учора.

Аксана Крышчановіч кажа: "Яны з адвакатам выйшлі з КДБ, пасьля сувязь зь Усеваладам зьнікла. Пазьней стала вядома, што наш актывіст знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна. Адтуль яго і даставілі ў суд".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG