Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік Кітаю наведвае Чыкага


Кітайскі кіраўнік Ху Цзыньтао прыбыў у Чыкага. Гэта адзіны горад, дзе лідэр Кітаю спыняецца ў часе сваёй паездкі па ЗША, апрача сталіцы Вашынгтону.

У прамове ўвечары ў чацьвер у Чыкага, Ху Цзыньтао заклікаў ЗША зьменшыць абмежаваньні на экспарт высокіх тэхналёгіяў у Кітай, і гэта дапаможа росту агульнага амэрыканскага экспарту ў Кітай.

Ху Цзыньтао таксама заклікаў да “ўзаемнай павагі” і супрацоўніцтва, але папярэдзіў, што Кітай чакае ад ЗША “павагі” да ўлады Пэкіну ў Тыбеце і Тайвані. Раней амэрыканскія кангрэсмэны ў часе сустрэчы з кітайскім лідэрам узьнялі пытаньне парушэньня правоў чалавека ў Кітаі.
XS
SM
MD
LG