Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан і Урмас Паэт абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі


Урмас Паэт
Урмас Паэт
Пытаньні кібэрбясьпекі і сытуацыю ў Беларусі абмеркавалі дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.

"Пытаньне зьвязанае зь Беларусьсю, для якой інтэрнэт, свабодны інтэрнэт, вольная электронная пошта маюць важнае значэньне. І ў гэтым пытаньні нашы экспэрты — з ЗША і Эстоніі — павінны супрацоўнічаць і, магчыма, працаваць зь іншымі краінамі, каб знайсьці шляхі, як дапамагчы і падтрымаць свабоду інтэрнэту ў Беларусі і, магчыма, у іншых краінах, дзе мы назіраем праблемы са свабодай друку", — заявіў Паэт.

Клінтан пацьвердзіла, што Вашынгтон гатовы супрацоўнічаць з Эстоніяй і ЭЗ у пытаньнях кібэрбясьпекі і ў справе сытуацыі ў Беларусі, паведамляе РИА Новости.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG