Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галівуд створыць фільм “Дыктатар”



Саша Барон Коэн, камічны актор, вядомы сваімі ралямі Борута і Бруна, быў абраны на галоўную ролю ў новым галівудскім фільме “Дыктатар”.

Кампанія “Paramount Pictures” абвясьціла, што брытанскі актор будзе граць ролю зрынутага ірацкага дыктатара Садама Хусэйна, і фільм зьявіцца на экранах у траўні наступнага году.

Рэжысэрам фільму будзе Лары Чарльз, у чыіх фільмах “Бруна” і “Борат: культурныя дасьледаваньні Амэрыкі на карысьць славутай дзяржавы Казахстан” Барон Коэн ужо выконваў галоўныя ролі.

Associated Press паведаміла, што фільм “Дыктатар” натхнёны кнігай былога ірацкага лідэра “Забіба і кароль”.

Камэдыйны фільм будзе распавядаць “гераічную гісторыю дыктатара, які рызыкаваў жыцьцём дзеля таго, каб назаўсёды закрыць шлях дэмакратыі у сваю краіну, якую ён з такой любоўю прыгнятаў”, як паведамляе “Paramount Pictures”.
XS
SM
MD
LG