Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З палону піратаў вызвалены карабель


Вайскова-марскія сілы Паўднёвай Карэі правялі апэрацыю па вызваленьні экіпажу грузавога судна, захопленага самалійскімі піратамі.

У часе апэрацыі загінулі восем піратаў і яшчэ пяцёра былі затрыманыя.

Паўднёвакарэйскі карабель быў захоплены піратамі тыдень таму у Аравійскім моры.

Паводле апублікаванай днямі справаздачы Міжнароднага марскога бюро, у 2010 годзе піраты захапілі 53 караблі і ўзялі ў закладнікі больш як 1180 чалавек. Бальшыня нападаў былі ўчыненыя самалійскімі піратамі.
XS
SM
MD
LG