Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"За кулісамі адной змовы" дабралася за выбарчай кампаніі Андрэя Саньнікава


Чарговая публікацыя газэты Адміністрацыі прэзыдэнта "Советская Белоруссия – Беларусь сегодня" прысьвечаная дакумэнту "Стратэгія перамогі". Гэты дакумэнт нібыта склалі для замежных фундатараў кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і ягоная жонка Ірына Халіп.

Паводле СБ, Саньнікаў прасіў на кампанію крыху болей за 19 мільёнаў даляраў. З гэтай сумы непасрэдна на выбарчую кампаніі было заплянавана амаль 10 мільёнаў даляраў.

Аляксандра Лукашэнка загадаў апублікаваць матэрыялы спэцлужбаў, датычныя дзейнасьці ягоных апанэнтаў на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах.

Гэта трэцяя па ліку публікацыя. Папярэднія былі 14 і 15 студзеня.

У іх сьцьвярджалася, што спэцслужбы Польшчы і Нямеччыны рыхтавалі дзяржаўны пераварот у Беларусі. А таксама распавядалася пра кампанію "Гавары праўду" і былога кандыдата на прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

Прадстаўнікі Польшчы і Нямеччыны, а таксама палітыкі і грамадзкія дзеячы ў Беларусі, згаданыя ў публікацыях, абверглі надрукаванае.

Андрэй Саньнікаў, Ірына Халіп і Ўладзімер Някляеў знаходзяцца ў турме КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG