Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША слуханьне па справе Бута


Сёньня ў фэдэральным судзе Паўднёвай акругі Нью-Ёрку пройдзе дасудовае слуханьне па справе расейца Віктара Бута, які абвінавачваецца ў кантрабандзе зброі.

Бут быў арыштаваны ў Бангкоку ў сакавіку 2008 году на запыт ЗША. Высунутыя супраць яго абвінавачваньні ён адпрэчвае. У лістападзе 2010 году ўлады Тайлянду экстрадавалі Бута ў ЗША.

У лістападзе 2010 году памочнік прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева па міжнародных пытаньнях Сяргей Прыходзька заявіў, што ніякіх дзяржаўных або вайсковых таямніц Расеі ў справе Віктара Бута няма і што Масква зацікаўлена ў аб'ектыўным расьсьледаваньні вылучаных супраць яго абвінавачаньняў.
XS
SM
MD
LG