Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе трохдзённая жалоба


Улады Тунісу абвясьцілі ў краіне трохдзённую жалобу – з пятніцы па нядзелю – у памяць аб ахвярах масавых хваляваньняў, якія прывялі да зьвяржэньня прэзыдэнта Зіна эль-Абідына Бэн Алі. Па афіцыйных дадзеных, загінулі 78 чалавек.

Раней новы ўрад Тунісу прыняў рашэньне легалізаваць дзейнсьць усіх палітычных груп, у тым ліку ісламісцкага руху "Эн-Нахда", і амніставаць усіх палітычных зьняволеных.

Міністры новага кабінэту, што былі членамі партыі зрынутага прэзыдэнта, заявілі аб сваім выхадзе зь яе.
XS
SM
MD
LG