Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па іранскай ядзернай праграме


Прадстаўнікі Ірану і шасьці сусьветных дзяржаў пачынаюць сёньня ў Стамбуле новы раунд перамоў па праблемах, зьвязаных з іранскай ядзернай праграмай.

Іранскую дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік ядзернага ведамства Ірану Саід Джалілі. Дэлегацыяй шасьці дзяржаў – Вялікабрытаніі, Кітая, Францыі, Нямеччыны, Расеі і ЗША кіруе кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

Папярэдні раўнд перамоваў адбыўся ў сьнежні ў Жэнэве і, як адзначаюць назіральнікі, не прынёс адчувальных вынікаў.

Захад выказвае засьцярогі, што Іран, пад выглядам мірных ядзерных дасьледаваньняў імкнецца стварыць ядзерную зброю. Тэгеран адпрэчвае такія падазрэньні.
XS
SM
MD
LG