Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзювалье забаронена пакідаць Гаіці


Былому дыктатару Гаіці Жану-Клоду Дзювалье, які на днях вярнуўся на радзіму пасьля 25 гадоў выгнаньня, забаронена пакідаць краіну.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік судовых уладаў, заявіўшы, што забарона зьвязаная з распачатай супраць Дзювалье справай аб карупцыі ў гады яго кіраваньня – з 1971 па 1986-ы.

Акрамя таго, учора чацьвёра гаіцянаў падалі супраць былога дыктатара пазоў па абвінавачваньні ў катаваньнях ды іншых злачынствах супраць чалавечнасьці.

Дзювалье быў дапытаны паліцыяй, але застаецца на волі. Сам ён заявіў, што прыехаў, каб "дапамагчы краіне" пасьля разбуральнага землятрусу.
XS
SM
MD
LG