Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апэрацыя супраць мафіі ў ЗША


У ЗША арыштаваныя 127 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з мафіяй. У ліку прад'яўленых ім абвінавачваньняў – забойствы, вымагальніцтва, гандаль наркотыкамі. Прадстаўнікі амэрыканскіх уладаў заявілі, што праведзеная апэрацыя зьяўляецца найбуйнейшай у гісторыі ФБР.

На прэс-канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку міністар юстыцыі ЗША Эрык Голдэр паведаміў, што ў некалькіх штатах у апэрацыі ўдзельнічалі 800 агентаў ФБР і паліцыянтаў. Былі арыштаваныя кіраўнікі пяці буйных злачынных італьянскіх мафіёзных кланаў "Коза-Ностры".

Арышту спрыялі інфарматары з шэрагаў самой мафіі, з дапамогай якіх удалося запісаць сотні гадзін перамоваў паміж членамі злачынных груповак.
XS
SM
MD
LG