Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі Лукашэнку спыніць, раптам усё пераменіцца”


Пётра Садоўскі
Пётра Садоўскі
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры ў чацьвер была аднагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі – самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Эўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі.

Госьць “Начной Свабоды: вынікаў дня” – мовазнаўца і палітык, першы пасол Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне Пётра Садоўскі – адказвае на пытаньні, які ўплыў можа мець памянёная рэзалюцыя.

Садоўскі: Нямецкае Міністэрства замежных спраў ужо гадоў пяць, як культывуе такі прынцып “Збліжэньне празь перапляценьне”. Раней было “Збліжэньне празь зьмены”. І калі не было унутраных крызісных праблем, Захад мог сабе дазволіць праводзіць у жыцьцё гэтую палітыку канвэргенцыі, зьмены палітычных соцыюмаў на Ўсходзе.
Беларусь, вядома, не Кітай, але гэты агульны прынцып прагматычных адносінаў будзе мець месца...


Цяпер сытуацыя зьмянілася, таму што зьмяніўся сьвет. Я перш за ўсё думаю пра той самы Кітай. Пасьля двух прыёмаў Далай-ламы канцлеркай Мэркель Кітай за тыдзень абрушыў на 800 мільёнаў нямецкія каштоўныя паперы па ўсім сьвеце, і тады была ўнутраная палеміка ў Нямеччыне. Былы міністар замежных спраў, сацыял-дэмакрат Штайнмаер казаў Мэркель: “Мы павінны адкінуць думку, што мы вялікая дзяржава, бо можам сабе нарваць грыжу”.

Беларусь, вядома, не Кітай, але гэты агульны прынцып прагматычных адносінаў будзе мець месца. Эўрапарлямэнт як каштоўнасная арганізацыя будзе дэкляраваць прынцып, што Эўрапейскі Зьвяз – гэта зьвяз каштоўнасьцяў. Але калі ўсё дойдзе да камісій, да канкрэтных праектаў, то могуць быць пэўныя карэктывы.

Знаткевіч: Ці сапраўды ў Эўразьвязу ёсьць магчымасьць уплываць на сытуацыю ў Беларусі нават калі Эўразьвяз і прыме нейкія эканамічныя санкцыі?

Садоўскі: Мне здаецца, уплыў на Беларусь стаў рашучы. Трэба зьмяніць адну парадыгму. Трэба набрацца мужнасьці і, сабраўшы, так сказаць, усю інфармацыю ў адзін кулак, усё ж такі гаварыць не пра беларускую эліту або палітычную сыстэму, а гаварыць пра аднаго чалавека. Як мы цяпер гаворым пра пэўныя адыёзныя асобы ў гісторыі, ня буду тут называць прозьвішчы. Усё ж такі мне здаецца, што ўсе нашыя міністры – народ больш-менш кваліфікаваны, але ўсе яны нармальныя людзі: пэўным чынам кожны клапоціцца пра сваю сям'ю, свой лёс, кар'еру, яны выконваюць загад зьверху. Але чалавек, які аддае ў нас загады, мае шмат такіх, мякка скажам, хібаў як асоба. Тут можна гаварыць і пра здароўе... І калі гэтага чалавека спыніць, раптам усё пераменіцца.
Трэба недзе яго спыніць і правесьці міжнароднае расьсьледаваньне...


Мне здаецца, што трэба ўводзіць гэта ў вушы міжнароднай супольнасьці. І калі ў нас у інтэрнэце ідуць спрэчкі, як ставіцца да нашага кіраўніка, трэба зразумець: ніхто ж яго дома судзіць ня будзе, разбору ня будзе і 20 гадоў, і 30 гадоў. Трэба недзе яго спыніць, і правесьці міжнароднае расьсьледаваньне, і паступіць так, як мае быць. Гэта значыць, яго трэба проста арыштоўваць.

Я гэта кажу з поўнай адказнасьцю. Я б мог прывесьці з свайго асабістага досьведу абсалютна стопрацэнтавыя выпадкі, калі парушаліся законы. Парушаецца ўсё, што толькі можна парушыць...

Сёньня слухаю яго выступ ва ўрадзе. На гэтай нарадзе сядзяць сілавікі, і ён зноў называе людзей, якія маюць іншую думку, адмарозкамі. Калі мы пра гэта гаворым спакойна, мы ўжо пэўным чынам прывучаем аўдыторыю, што гэта як бы й нармальна. Але ж гэта не нармальна. Гэта проста хвароба, і тут трэба аднойчы сабраць усё разам, падрыхтаваць адпаведны пакет сьведчаньняў і ў межах Эўразьвязу і іншых краінаў, якія вызнаюць такія ж каштоўнасьці, гэтага чалавека проста трэба затрымліваць.

Слухаць гутарку цалкам

Пётра Садоўскі: “Калі Лукашэнку спыніць, раптам усё пераменіцца”
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG