Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Самалі адмовіўся прымаць закон супраць пірацтва


Парлямэнт Самалі адмовіўся прымаць законапраект, які меў замацаваць крымінальную адказнасьць за пірацтва, паведамляе Белта. Паводле дзейнага заканадаўства гэтай краіны, пірацтва злачынствам ня лічыцца.

Апанэнты законапраекту аргумэнтуюць, што піраты выконваюць функцыю неафіцыйнай берагавой аховы Самалі, абараняючы тэрытарыяльныя воды краіны ад караблёў, што займаюцца незаконным рыбалоўствам.

Паводле зьвестак Міжнароднага марскога бюро, летась самалійскія піраты зьдзейсьнілі рэкордную колькасьць нападаў, узяўшы ў палон 53 судны і 1 181 чалавекі, восем зь якіх былі забітыя.
XS
SM
MD
LG