Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Альбанская апазыцыя рыхтуецца да пратэстаў


Альбанская апазыцыя заклікала ўрад падаць у адстаўку ў сувязі з закідамі ў карупцыі і ў фальшаваньні парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў чэрвені 2009 году.

У пятніцу апанэнты ўраду плянуюць правесьці ў сталіцы краіны Тыране масавую акцыю пратэсту.

Лідэр апазыцыйных сацыялістаў Эдзі Рама заявіў сёньня, што прэм'ер-міністар краіны Салі Бэрыша павінен правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары, пасьля таго, як віцэ-прэм'ер ураду быў вымушаны падаць у адстаўку ў сувязі са скандалам, зьвязаным з карупцыяй.
XS
SM
MD
LG