Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі з жалем успрыняло рэзалюцыю Эўрапарлямэнту


Андрэй Савіных

Андрэй Савіных

На афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў зьявіўся адказ начальніка ўпраўленьня інфармацыі — прэсавага сакратара МЗС Андрэя Савіных на пытаньне журналіста «Інтэрфаксу», як ён ацэньвае прыняцьце Эўрапарлямэнтам рэзалюцыі па Беларусі.

«Міністэрства замежных спраў з жалем успрыняло прыняцьце згаданай рэзалюцыі. Абвінавачаньні і патрабаваньні, што ўтрымліваюцца ў дакумэнце, зьяўляюцца беспадстаўнымі. Яны адкрыта супярэчаць інтарэсам канструктыўнага дыялёгу Менску і Брусэлю.

Думаю, што парлямэнтары Нацыянальнага сходу Беларусі выкажуцца па гэтым пытаньні больш падрабязна», — адказаў Андрэй Савіных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG