Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітайскі прэзыдэнт выслухаў крытыку амэрыканскіх кангрэсмэнаў


У Вашынгтоне прэзыдэнт Кітаю Ху Цзыньтао выслухаў крытыку амэрыканскіх заканадаўцаў адносна сытуацыі з правамі чалавека ў КНР.

У рамках другога дня свайго візыту ў ЗША Ху сустрэўся са сьпікерам Палаты прадстаўнікоў амэрыканскага кангрэсу рэспубліканцам Джонам Бонэрам, лідэрам дэмакратычнай бальшыні ў Сэнаце Гары Рэйдам, а таксама з сэнатарамі Рычардам Лугарам, Джонам Кэры і былым кандыдатам на прэзыдэнта ЗША Джонам МакКэйнам.

Па выніках сустрэчы Бонэр абнародаваў заяву, у якой павітаў паглыбленьне эканамічных сувязяў зь Кітаем, але выступіў з крытыкай сытуацыі з правамі чалавека у гэтай краіне. Сярод іншага кангрэсмэн указаў на палітыку дэмаграфічнага кантролю, у рамках якой кітайскія жанчыны нярэдка падвяргаюцца змушаным абортам.
XS
SM
MD
LG