Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Віцебскага аблвыканкаму прызначаны галоўным ідэолягам


На пасаду начальніка ідэалягічнай управы Віцебскага аблвыканкаму прызначаны Аляксандар Кліцуноў, які раней працаваў прэс-сакратаром у той самай установе.

Спадар Кліцуноў зьмяніў на пасадзе Міхаіла Кузьміча, які кіраваў ідэалягічным сэктарам на Віцебшчыне не адзін дзясятак год, а цяпер пайшоў на пэнсію. У час, калі гэтую пасаду займаў Міхаіл Кузьміч, была пазбаўлена рэгістрацыі незалежная газэта «Витебский курьер».

Пра новага кіраўніка ідэалягічнай управы вядома, што падобную пасаду ён займаў у Рагачоўскім райвыканкаме, а потым некалькі год быў прэсавым сакратаром у Віцебскім аблвыканкаме. Аляксандар Кліцуноў — асьпірант Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Тэма ягоных навуковых досьледаў — «Сучасная заходняя крытыка лібэральнай канцэпцыі грамадзянскай супольнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG