Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абмяркуе зь Мясьніковічам вызваленьне расейскіх грамадзянаў


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін мае намер абмеркаваць сам-насам са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясьніковічам вызваленьне затрыманых у Менску расейскіх грамадзянаў.

Пра гэта Пуцін паведаміў 20 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў, паведамляе РИА Новости.

Двое з дванаццаці расейскіх грамадзянаў, якія былі затрыманыя за ўдзел у акцыі 19 сьнежня, утрымліваюцца ў СІЗА КДБ Беларусі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у беларускай сталіцы.
XS
SM
MD
LG