Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд абараніў жыхара Чачні


Эўрапейскі суд у правах чалавека абавязаў Расею выплаціць жыхару Чачні Ахмеду Гісаеву 55 тысяч эўра ў якасьці кампэнсацыі за катаваньні ў зьняволеньні. Гісаеў паведаміў суду, што пры канцы кастрычніка 2003 году яго выкрала група невядомых людзей у масках і камуфляжы з нашыўкамі “Ўзброеныя сілы Расеі”. Цягам двух тыдняў яго зьбівалі і катавалі, патрабуючы прызнацца ва ўдзеле ў незаконных узброеных фармаваньнях. 8 лістапада Гісаева вызвалілі ў абмен на выкуп у паўтары тысячы даляраў.

Эўрапейскі суд палічыў даказаным парушэньне Расеяй шэрагу артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі ў правах чалавека адносна Гісаева.
XS
SM
MD
LG