Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасады пададуць сьпісы неўязных беларускіх чыноўнікаў


Карэспандэнт Радыё Свабода ў Эўрапарлямэнце Рышард Юзьвяк распавёў, што “рэзалюцыя была надзвычай аднадушна падтрыманая ўсімі пяцьцю асноўнымі партыямі і з наздвычай моцнымі і рэзкімі выразамі, што даволі незвычайна”.

Аспэкт, які варта адзначыць, заўважае карэспандэнт, гэта заклік да спыненьня ўдзелу Беларусі ў праграме Ўсходнеэўрапейскага партнэрства.

“Прыняты заклік аб спыненьні ўдзелу Беларусі ў праграме Ўсходнеэўрапейскага партнэрства, і гэта зроблена яшчэ да таго, як будзе галасаваньне па гэтай праграме у Будапэшце ў траўні. Так што гэта знак, што яшчэ ёсьць час у беларускіх уладаў, але калі нічога ня зьменіцца да траўня, то ЭЗ спыніць удзел Беларусі ў гэтай праграме”.

Цяпер 27 міністраў замежных спраў распрацоўваюць рашэньне адносна візавых санкцыяў супраць прадстаўнікоў уладаў Беларусі, адказных за парушэньні дэмакратычных нормаў і правоў чалавека. Чакаецца, што ад 31 студзеня будуць адноўленыя ранейшыя, часова прыпыненыя, санкцыі супраць амаль 40 асобаў, але разглядаецца і магчымасьць пашырэньня гэтага сьпісу ,і сярод краінаў пакуль няма згоды, наколькі мусіць быць павялічаны гэты сьпіс. Карэспандэнт радыё Свабода ў Брусэлі Рышард Юзьвяк паведаміў:

“Напрыклад, Польшча ўжо прадставіла сьпіс асобаў зь Беларусі, супраць якіх павінны быць ужытыя візавыя санкцыі, які займае 40 старонак. Цяпер вырашана, што амбасада кожнай краіны ў Менску прадставіць свой сьпіс, і пасьля будзе распрацаваны агульны сьпіс да раніцы 31 студзеня, і пад вечар гэтага дня ён будзе абвешчаны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG