Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік амбасады ЗША ў Менску таксама ігнаруе інаўгурацыю Лукашэнкі


Майкал Скэнлан
Майкал Скэнлан
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан ня будзе прысутнічаць на інаўгурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнка 21 студзеня.

У прэсавай службе амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва БелаПАН паведамілі, што ў гэты дзень Скэнлан будзе знаходзіцца з візытам у Гародні.

Не будуць прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі і амбасадары краін Эўразьвязу.

Амбасадары краін ЭЗ у Беларусі ня возьмуць удзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсій у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, пра гэта сёньня паведаміла прэсавы сакратар кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

А расейскі амбасадар на інаўгурацыю прыйдзе.

Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў будзе заўтра прысутнічаць на інаўгурацыі Лукашэнкі ў Палацы Рэспублікі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў амбасадзе Расеі ў Беларусі.

Інаўгурацыя Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пройдзе 21 студзеня ў Палацы Рэспублікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG