Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка абяцае самыя жорсткія санкцыі на адрас Эўразьвязу


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць жорсткія захады ў адказ на магчымае ўвядзеньне Эўразьвязам санкцыяў у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі.

"Даручэньне ўраду адно: у выпадку калі хто-небудзь паспрабуе ўвесьці супраць краіны эканамічныя або іншыя санкцыі, мы павінны неадкладна адрэагаваць, падрыхтаваць меры ў адказ, аж да самых жорсткіх",– цытуе "Інтрэфакс" заяву Лукашэнкі на нарадзе па некаторых ўнутрыпалітычных пытаньнях.

"Ні пад каго прагінацца мы не маем намеру, і нахіляць нас нікому не дазволена. І тычыцца гэта павінна абсалютна ўсіх, хто паспрабуе ціснуць і блякаваць краіну, ці гэта асобная група краін ці нават Эўразьвяз у цэлым ", -- цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што "фінансаваньне змовы супраць беларускай дзяржавы" ажыцьцяўлялася ў асноўным з Германіі і Польшчы.

"Вы, напэўна, зьвярнулі ўвагу, як люта атакуюць Беларусь немцы і палякі. Няхай мяне папракнуць тут праваахоўнікі ці яшчэ хтосьці, але я вымушаны сказаць сёньня аб тым, што ўсе праграмы і велізарная частка грошай ішлі з Германіі і Польшчы або праз Германію і Польшчу. Там жа і пісаліся праграмы зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу. І гэта не выдумка спэцслужбаў. Гэта паказаньні тых, хто гэта арганізоўваў ",– адзначыў А. Лукашэнка ў чацьвер на нарадзе па некаторых ўнутрыпалітычных пытаньнях.

Лукашэнка таксама заявіў аб беспэрспэктыўнасьці ціску Эўропы і ЗША з мэтай вызваленьня арыштаваных па абвінавачваньні ў масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня:

"Не толькі ў сьледчых органаў, але і ў краіны ў цэлым ёсьць шэраг пытаньняў, на якія мы чакаем ад іх адказаў. І сядзець як мышы пад венікам ў сьледчым ізалятары і думаць, што заўтра амэрыканцы або эўрапейцы прыйдуць і вызваляць іх, беспэрспэктыўна".

"Нельга хаваць галаву ў пясок і сыходзіць ад абмеркаваньня праблем. Сітуацыя патрабуе ад нас цьвёрдых, ўзважаных і абачлівым рашэньняў. Сёньня неабходна дбайна абдумаць усе меры па абароне сувэрэнітэту краіны, эканамічных і геапалітычных інтарэсаў. Ад Міністэрства замежных спраў я чакаю канкрэтных прапаноў па процідзеяньні антыбеларускай кампаніі за мяжой. Нам неабходна выпрацаваць комплекс захадаў, якія не дазволяць зрабіць нашу краіну пешкай у чужой гульні і нанесьці ўдар па нашай эканоміцы, бясьпекі і сувэрэнітэту ",– заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Вядома ж, мы не зьбіраемся хаваць праблемы, якія, магчыма, могуць паўстаць у сувязі з падзеямі ночы 19 сьнежня. Ніхто з тых, хто ў курсе падзеяў 19 сьнежня, не сумняваецца ў тым, што супраць нашай дзяржавы была арганізаваная змова. Спансавалі яе замежныя спэцслужбы, а ролю выканаўцаў адвялі мясцовым адшчапенцам і жулікам ад палітыкі ",– сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што многія спрабуюць абвінаваціць КДБ, МУС і ўвесь сілавы блёк краіны ў тым, што яны нібыта дэзінфармавалі і падманулі прэзыдэнта.

"Я папрашу ў гэтай сувязі ўсім супакоіцца і зразумець адну рэч: першым, хто абараняе сувэрэнітэт і незалежнасьць краіны і тую сыстэму, якая функцыянуе, зьяўляецца прэзыдэнт. Ніякіх дзеяньняў праваахоўныя органы не прадпрымалі, не робяць і ня будуць прадпрымаць па навядзеньні парадку ў краіне без санкцыі прэзыдэнта", -- сказаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG