Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар Эштан пра байкот амбасадараў інаўгурацыі Лукашэнкі: "Гэта пратэст"


Прэсавы сакратар кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу Кэтрын Эштан пацьвердзіла, што амбасадары краін ЭЗ у Беларусі ня возьмуць удзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсій у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Аб тым, што амбасадары краін Эўразьвязу ў Беларусі маюць намер байкатаваць інаўгурацыю Лукашэнкі, раней паведамілі дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі і Менску.

"Я магу пацьвердзіць, што кіраўнік дэлегацыі Эўракамісіі і амбасадары краін ЭЗ ня будуць удзельнічаць у цырымоніі інаўгурацыі", -- цытуе Маю Касьянчыч РІА "Новости".

Чакаецца, што кіраўнікі МЗС 27 краін ЭЗ, якія зьбяруцца на першую сустрэчу ў новым годзе 31 студзеня ў Брусэлі, прымуць рашэньне забараніць ўезд і замарозіць актывы афіцыйных асоб Беларусі. Па дадзеных дыпляматычных крыніцаў, сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія трапяць пад санкцыі, уключна з Лукашэнкам, можа быць пашыраны да больш чым 100 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG