Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэул ідзе на перамовы з Пхэньянам


Паўднёвая Карэя пагадзілася на перамовы з КНДР. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства абароны ў Сэуле. Раней Паўночная Карэя прапанавала правесьці перамовы на ўзроўні міністраў абароны.

Напружанасьць паміж дзьвюма краінамі ўзьнікла ў сакавіку летась пасьля таго, як паўднёвакарэйскі карабель быў патоплены тарпэдай, якая, як мяркуецца, была выпушчаная з паўночнакарэйскай падводнай лодкі. Загінулі 46 маракоў. КНДР адмаўляе датычнасьць да нападу.
XS
SM
MD
LG