Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у акцыі 19 сьнежня працягваюць судзіць


Суткі нічога не было вядома пра маладафронтаўца Ўладзімера Яроменка, якога ў сераду супрацоўнікі КДБ забралі з дому на допыт у якасьці сьведкі па масавых беспарадках 19 сьнежня. Сёньня сяюбры яго знайшлі ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

Сёньня ўдзень стала вядома, што суд Маскоўскага раёну прысудзіў юнаку 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Дагэтуль Уладзь Яроменак ужо адбываў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці 20 сьнежня, паведамляе прэсавая служба Маладога фронту.

Аналягічная сытуацыя была з маладафронтаўцам Юльянам Місюкевічам, якога пасьля допыту ў КДБ асудзілі на 12 дзён арышту, і больш за суткі родныя й сябры хлопца не маглі даведацца ягонае месцазнаходжаньне.
XS
SM
MD
LG