Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: 21-я ўгодкі ўводу савецкіх войскаў у Баку


У Азэрбайджане адбываюцца жалобныя цырымоніі памяці ахвяраў уводу шматтысячнага корпусу савецкіх войскаў у Баку 20 студзеня 1990 году. У часе ваеннай апэрацыі былі забітыя 134 чалавекі, болей як 700 параненыя. Апэрацыя ладзілася, каб уратаваць камуністычны рэжым у Азэрбайджане і падавіць нацыянальна-вызвольны рух. Да моманту ўводу войскаў сытуацыю ў Баку і рэгіёнах кантраляваў апазыцыйны Народны фронт.

У цырымоніі памяці на Алеі загінулых герояў сёньня ўзялі ўдзел кіраўнікі краіны і прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу.
XS
SM
MD
LG