Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў акцыі ля КДБ пакаралі штрафамі


Cуд Цэнтральнага раёну Менска, былы будынак Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Коласа.
Cуд Цэнтральнага раёну Менска, былы будынак Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Коласа.
Актывістаў Мікіту Валадзько і Кірыла Кудрова пакаралі штрафамі ў 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуды вынесла судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

Затрыманыя 19 студзеня пад час акцыі салідарнасьці каля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валадзько і Кірыл Кудроў правялі ноч у турме на Акрэсьціна. Раніцай іх адвезьлі ў суд Цэнтральнага раёна Менска для разгляду адміністрацыйных спраў.

Суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня не дазволіла блізкім і сябрам знаходзіцца ў судовай залі,– паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна". На суд не пусьцілі нават бацькоў затрыманых. Выключэньне зрабілі толькі для адвакатаў. Памяшканьне ахоўваюць супрацоўнікі міліцыі.

Нагадаем, што агулам падчас акцыі беларускай апазыцыі ля будынка КДБ былі затрыманыя 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Менску былі адпушчаны без складаньня пратаколаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG