Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прайшлі выбары. Транспарт падаражэе разы ў два


Міністэрства транспарту і камунікацый зьвярнулася ва ўрад з прапановай аб падвышэньні тарыфаў на праезд у грамадзкім транспарце.

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў намесьнік міністра Аляксандр Шышко.

Паводле яго слоў, адпаведны ліст міністэрства падрыхтавала і накіравала ў Саўмін.

"Ёсьць рэзалюцыя Мінэканомікі і Мінфіну разгледзець яго, каб адрэгуляваць гэтае пытаньне",– адзначыў намесьнік міністра.

"Сёньня для таго, каб транспартныя прадпрыемствы працавалі стабільна, дзейных тарыфаў (па Менску гэта 700 рублёў, у іншых гарадах 600 рублёў) недастаткова. Растуць цэны на паліва і запчасткі, нашы прадпрыемствы атрымліваюць субсыдыі з бюджэту, але яны невялікія, таму прадпрыемствы, якія займаюцца сацыяльна значнымі перавозкамі, працуюць практычна стратна. Калі б сёньня тарыф усталявалі ў памеры 1000-1200 рублёў, ён бы выратаваў прадпрыемства",– паведаміў Шышко.

Памер тарыфаў ўплывае і на зарплату кіроўцаў. "На жаль, ідзе адток кіроўцаў, таму што зарплата не павышаецца, а выгадаваць такога вадзіцеля цяжка",– падкрэсьліў Шышко.

"Мы будзем прасіць ўрад, каб тарыф на праезд рос, але не скачкападобна, а ў залежнасьці ад падвышэньня заработнай платы ў краіне",– сказаў прадстаўнік Мінтранса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG