Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына і Катар пакідаюць перамоўны працэс у Лібане


Турэччына і Катар не зьбіраюцца працягваць пасярэдніцтва ў перамоўным працэсе ў Лібане паміж бакамі канфлікту. Пра гэта паведамілі міністэрствы замежных справаў гэтых краінаў. Напярэдадні пра такое ж сваё рашэньне аб’явіла Савудаўская Арабія.

У Лібане пачаўся ўрадавы крызыс пасьля таго, як 11 сяброў ураду, якія выказваюць інтарэсы радыкальнай шыіцкай партыі “Хезбала” і яе саюзьнікаў, паведамілі пра сваю адстаўку.
XS
SM
MD
LG