Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя: У Тараса "адкаталі" пальчыкі нетактоўна


У менскай міліцыі назвалі непрыстойнымі дзеяньні міліцыянта, які зьняў адбіткі пальцаў у памерлага Віталя Тараса.

Міліцыянт, зьняўшы адбіткі пальцаў у памерлага Віталя Тараса ў прысутнасьці ягоных сваякоў, дзейнічаў непрыстойнай чынам. Пра гэта БелаПАН заявіў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

"Гэтая пазыцыя – адназначная", – сказаў ён. Якая будзе ацэнка дзеяньняў супрацоўніка органаў унутраных спраў з боку кіраўніцтва гарадзкой міліцыі, прадстаўнік ГУУС пакуль не ведае.

Паводле словаў Ластоўскага, нават калі супрацоўнік міліцыі ў сілу сваіх службовых абавязкаў сапраўды павінен быў зьняць адбіткі пальцаў нябожчыка, то трэба было ацаніць сытуацыю, праявіць спагаду, у карэктнай форме растлумачыць свае дзеяньні сваякам, рабіць усё мякка і далікатна, не прылюдна. "Ён жа павёў сябе няправільна",– канстатаваў прэсавы сакратар ГУУС.

Вядомы пісьменьнік, журналіст і публіцыст Віталь Тарас памёр у ноч з 17 на 18 студзеня. Як паведаміла яго жонка Алена Лукашэвіч, ноччу супрацоўнік упраўленьня ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Менска спачатку склаў паперу аб тым, што прычынай сьмерці Віталя зьяўляецца не гвалт, а працяглае анкалягічнае захворваньне.

"Потым супрацоўнік міліцыі пачаў здымаць адбіткі з пальцаў Віталя, на што мы выказалі катэгарычны пратэст. Свае дзеяньні міліцыянт матываваў адпаведным заканадаўчым актам. Пры гэтым супрацоўнік міліцыі адзначыў, што родныя памерлага не маюць права адмовіцца ад гэтай працэдуры",– сказала Лукашэвіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG