Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Гэнэральны сакратар Сацынтэрну Луіс Аяла заклікаў беларускага кіраўніка вызваліць усіх арыштаваных у сувязі з падзеямі 19 сьнежня.

Гэнэральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу Луіс Аяла ў часе свайго візыту ў Менск заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх палітыкаў, арыштаваных у сувязі падзеямі 19 сьнежня ў Менску:

"Я заклікаю ад імя сваіх таварышаў, арганізацыі і ад свайго імя як чалавека улады краіны, прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку адпусьціць апазыцыйных палітыкаў, усіх, хто быў затрыманы ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня, неадкладна. Я назіраў за многімі выбарамі, але ніколі не бачыў, каб усе кандыдаты былі арыштаваныя, гэта нешта вельмі шакуючае для мяне. Узровень гвалту зашкаліў усе магчымыя нормы, і гэта працягнула маю ўвагу і стала прычынай таго, што я прыехаў у Беларусь".

Спадар Аяла ў Менску сустакаўся зь сем'ямі палітвязьняў, беларускімі сацыял-дэмакратамі, праваабаронцамі. Сустрэчаў з уладамі ў яго не было.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG