Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку будуць судзіць Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава


19-га студзеня актывісты зладзілі акцыю салідарнасьці — выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі "Свабоду зьняволеным!" і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ.

Акцыя працягвалася нядоўга: удзельнікаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Мінулую ноч абодва актывісты правялі ў Наваполацкім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Паводле папярэдніх зьвестак, справы Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава будзе разьбіраць асабіста старшыня Наваполацкага гарсуду Пётар Ляўчонак. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы пра тое, што актывісты парушылі парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў — зладзілі акцыю без дазволу гарадзкіх уладаў.

Актывіст Аляксандар Калінцаў затрыманы за падобнае парушэньне ўпершыню, а Віктар Калесьнік — паўторна. Абодвум пагражае альбо грашовы штраф, або адміністрацыйны арышт.

У час мінулай выбарчай кампаніі актывісты працавалі ў выбарчым штабе Андрэя Саньнікава, прычым Віктар Калесьнік быў даверанай асобай кандыдата. Колькі дзён таму супрацоўнікі КДБ правялі ў яго ператрус, а самога дапыталі наконт падзеяў 19 сьнежня ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG